Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Кобрынская сярэдняя школа № 1

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Кобрына» размешчана па вул. Савецкай, 94. Будынак школы прыцягвае ўвагу сваёй прыгажосцю і велічнасцю, з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь. Гісторыя будынка каранямі сыходзіць да канца XIХ ст., першапачаткова збудаваны як аднапавярховы, належыў Міністэрству фінансаў. У тыя часы тут быў адзін з карпусоў былога вытворчага комплексу манапольнага віннага склада.